Сэрэдына-Будскі раён[1] (укр.: Середино-Будський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сумскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Сэрэдына-Буда[1] (укр.: Середина-Буда).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 16844 чалавекі, плошча — 1123 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 16 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу, 4 пасёлкі сельскага тыпу і 57 вёсак.