wd wp Пошук:

Сысола

Сысо́ла (руск.: Сысо́ла[1][2]) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).

Даўжыня ракі 487[3] км, плошча вадазбору 17 200[3] км². Сярэдні расход вады за 318 км ад вусця каля 33 м³/с. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе з 2-й паловы красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістападзе, адкрываецца ў канцы красавіка — пачатку траўня.

Найбуйнейшыя прытокі — Ком, Тыб’ю, Вялікая Візінга (левыя); Ныдым, Лэп’ю, Поінга (правыя).

Сысола пачынаецца на Паўночных Увалах, на мяжы Рэспублікі Комі і Кіраўскай вобласці. У месцы ўпадзення Сысолы ў Вычагду знаходзіцца сталіца Рэспублікі Комі — горад Сыктыўкар. Рака суднаходная на адлегласці 323 км ад вусця (да сяла Койгарадок)[3].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 411. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Фасмер М. Р. Этимологический словарь русского языка. — М.: Прогресс, 1964—1973.(руск.)
  3. 1 2 3 Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Рэспублікі Комі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Паўночнай Дзвіны