wd wp Пошук:

Сымон Шаўцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўцоў. Сымон Шаўцоў (17 красавіка 1911, Случчына — 8 мая 1999, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 красавіка 1911 г. на Случчыне. У 1916 г. застаўся без бацькі, а ў 1925 г. трапіў у сіроцкі дом у Бабруйску. Скончыў Бабруйскую прафтэхшколу металістаў.

У 1930-х гадоў працаваў на машынабудаўнічым заводзе імя Варашылава (Мінск). Cтаў займацца літаратурнай творчасцю, быў знаёмы з К. Чорным, В. Мараковым, Ю. Таўбіным. Працаваў у газеце «Калгаснік Беларусі», ажаніўся. У 1934 г. паступіў на гістарычны факультэт БДУ, а ў 1939 г. яго скончыў.

Настаўнічаў у в. Капцэвічы (Петрыкаўскі раён). Потым служыў у Чырвонай Арміі ў Свярдлоўску. Улетку 1941 г. трапіў на фронт і далей у нямецкі палон. Утрымліваўся ў лагеры для ваеннапалонных у польскіх Кельцах. Быў скіраваны ў школу прапагандыстаў і скончыў адпаведныя курсы ў Вустраве пад Берлінам. Быў накіраваны ў Мінск, працаваў у Генеральным камісарыяце разам з Міхасём Кавылём.

Улетку 1944 г. выехаў з жонкай на Захад. Па вайне жыў у акупацыйных зонах Германіі, дзе ў сям’і нарадзіліся дачка і сын. Настаўнічаў у беларускай школе ў лагеры для перамешчаных асобаў у Мітэнвальдзе. Разам з Я. Кіпелем, С. Жамойдам, М. Сцяпанавым, М. Падлазнікам стварыў Беларускую народную партыю[1]. Прымаў удзел у аднаўленчым XII Пленуме Беларускай цэнтральнай рады 9 мая 1948 г. у Эльвангене (Баварыя)[2].

У 1949 г. з усёй сям’ёй прыбыў у Аўстралію. Жыў у Сіднеі, займаўся грамадскай працай. Падтрымліваў сувязі з беларускімі арганізацыямі. Быў сябрам Беларускага культурна-грамадскага клуба. Аўтар кнігі «Мая Адысея», што пабачыла свет у Вільні ў 1999 г. і складалася з успамінаў, апавяданняў і вершаў.

Памёр 8 мая 1999 г. у Сіднеі, Аўстралія.

Творы

Артыкулы

Зноскі

  1. Кіпель, Я. Эпізоды / Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Ўрбановіч, З. Саўкі. — Нью-Ёрк: Выд-ва газэты «Беларус», 1998. — 305 с., [6] л. iл. — С. 246.
  2. Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943—1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 208. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе