wd wp Пошук:

Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балкавец. Сцяпан Варфаламеевіч Балкавец (1867 — 1942) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя[1]. Народны камісар аховы здароўя БССР з кастрычніка 1920 па 6 лістапада 1921.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1867 годзе ў г. Сакалове ў Расіі. У 1893 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[1].

З 1893 па 1909 год загадваў земскай бальніцай ў м. Мсціж Барысаўскага павета, у лістападзе 1909 года займаў пасаду лекара для камандзіровак пры мінскім губернскім урачэбным аддзяленні. З 1909 года загадваў медыка-санітарным бюро пры губернскім медыцынскім савеце, з 1910 года займаў пасаду санітарнага ўрача мінскага губернскага ўрачэбнага аддзялення, з верасня 1913 года — адначасова памочніка мінскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1].

С. В. Балкавец удзельнічаў у правядзенні першага губернскага з’езда ўрачоў (1908), у 1912 годзе — ва Усерасійскім з’ездзе бактэрыялогіі і санітарных урачоў, у ліпені 1913 года — у з’ездзе каўказскіх урачоў і прыродазнаўцаў, у красавіку 1917 года дэлегаваны на Пірагоўскі з’езд(руск.) бел. урачоў у Маскве[1][2].

У студзені 1919 года ўвайшоў у раду калегіі і ўзначаліў аддзел мінскага губернскага аддзела аховы здароўя.

З надыходам польскіх вайсковых частак у кастрычніку 1920 года камісарыят эвакуіравалі ў Рослаўль[3]. Камісарам аховы здароўя БССР часова прызначаны С. В. Балкавец (1867—1942), які ўзначальваў лячэбны аддзел Народнага Камісарыята аховы здароўя БССР у ліпені-жніўні 1920 года, а затым санітарна-супрацьэпідэмічны аддзел[1].

У 1922—1923 гадах Сцяпан Варфаламеевіч з’яўляўся галоўным урачом Мінскай гарадской амбулаторыі, з 1923 года ўрачом цэнтральнай паліклінікі г. Мінска, членам Праўлення і бібліятэкарам Навуковага таварыства мінскіх урачоў[1].

С. В. Балкавец — выбітны дзеяч земскай медыцыны, ён заклаў падмурак для станаўлення і фарміравання прынцыпаў дзейнасці органаў аховы здароўя рэспублікі[1].

Сям’я

Меў сына Аляксандра Сцяпанавіча Балкаўца (? — сакавік 1929).

Навуковая і педагагічная дзейнасць

У пачатку 1920-х гадоў С. Балкавец выкладаў у Мінскай савецкай акушэрскай школе[4].

Аўтар больш за 40 артыкулаў і падручніка для сясцёр міласэрнасці «Агульная і прыватная паталогія»[1].

Асобныя творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Балковец Степан Варфоломеевич (руск.)
  2. Беляцкий Д. П. // Здравоохранение Белоруссии. — 1975. — № 9. — С. 59-61.
  3. НАРБ ф. 46, воп.1, т. 1, спр. 15, л. 41.
  4. Становление среднего медицинского образования в минске в первые годы советской власти (1920—1924) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Нарадзіліся ў 1867 годзе
Медыкі Беларусі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Памерлі ў 1942 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся 24 снежня
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Народныя камісары аховы здароўя БССР
Постаці беларускай аховы здароўя
Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы