wd wp Пошук:

Сцяпан Андрэевіч Бандэра

Сцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (укр.: Степа́н Андрі́йович Банде́ра; 1 студзеня 1909, в. Стары Угрынаў, цяпер Івана-Франкоўская вобласць, Украіна  — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзеяч, ідэолаг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).

Біяграфія

Нарадзіўся на Станіслаўшчыне ў сям’і грэка-каталіцкага святара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў членам «Пласта». З 1928 ва Украінскай ваеннай арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле разведкі, пазней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўніверсітэта актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група ўкраінскай нацыяналістычнай моладзі.

Помнік Сцяпану Бандэры ў Тэрнопалі.

Член АУН з 1929. З 1940 (пасля падзелу арганізацыі) кіраўнік фракцыі бандэраўцаў — АУН(б). Арганізоўваў і ажыццяўляў тэрарыстычную дзейнасць супраць польскіх улад у адказ на іх антыўкраінскую палітку на Заходняй Украіне[4]. Двойчы прыгавораны да пакарання смерцю. З пачатку ІІ сусветнай вайны супрацоўнічаў з гітлераўскімі спецслужбамі. За абвяшчэнне без згоды нямецкіх акупацыйных улад акта пра ўтварэнне «Украінскай самастойнай саборнай дзяржавы» зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен і Араніенбург. З 1943 АУН(б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы. С. Бандэра ў кастрычніку 1944 быў вызвалены з канцлагера па загадзе Г. Гімлера.

Пасля вайны жыў у Мюнхене. Быў атручаны агентам КДБ.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Stepan Bandera // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Stepan Bandera // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652303 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. БЭ. Т. 2

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Палітыкі Украіны
Катэгорыя·Украінскія нацыяналісты
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Забітыя палітыкі Украіны
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Забітыя ў выніку аперацый савецкіх спецслужбаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня