wd wp Пошук:

Сцяпан Іванавіч Бышкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бышкоўскі. Сцяпан Іванавіч Бышкоўскі (руск.: Степан Иванович Бышковский; 1720-я — пасля 1784) — рускі музычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў нотадрукавання ў Расіі.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкай сям’і. У 1760-1780-х гг. (да 1784) працаваў у маскоўскай Сінадальнай друкарні наборшчыкам (з 1743), камісарам (з 1758), пратакалістам (з 1760), наглядчыкам (з 1768), сакратаром (з 1772). З 1766 г. рыхтаваў першыя выданні пеўчых кніг у кіеўскай квадратнай натацыі: Ірмалогія, Актоіха, Абіхода, Свят, Азбукі пачатковага навучэння простаму нотнаму спеву (1772), скарочанага Абіхода (1778). Упершыню ў Расіі стварыў шрыфт для наборнага друкавання аднагалосых пеўчых кніг; планаваў і друкаванне шматгалосных партытур. Склаў «Нотную з кароткімі прыкладамі граматыку», з якой у Азбуку ўвайшла толькі «Гвідава рука» (сярэдневяковы метад дэманстрацыі гукавой сістэмы, які прыпісваецца Гвіда д’Арэца).

Асноўныя матэрыялы, якія належаць Бышкоўскаму, захоўваюцца ў РДАСА, у фондзе канторы Сінадальнай друкарні (Ф. 1184).

Зноскі

  1. Бышковский, Степан Иванович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. I. — С. 343. — 956 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нотадрукаванне
Катэгорыя·Постаці XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1730 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Друкары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»