Сцяг акругі Калумбія (Сцяг Вашынгтона, акруга Калумбія, англ.: Flag of Washington, D.C.) — адзін з афіцыйных сімвалаў федэральнай акругі Калумбія, ЗША.
Акруга Калумбія не мела ўласнага сцяга аж да 1938 года. Замест яго неафіцыйна выкарыстоўваліся іншыя сцягі, у тым ліку сцяг нацыянальнай гвардыі акругі(англ.) бел.. У 1937 годзе камандаванне нацыянальнай гвардыі акругі прапанавала выкарыстоўваць часовы сцяг, фон якога выкананы ў сінім колеры, і ў цэнтры якога размешчана выява Капітолія. У 1938 годзе кангрэс ЗША склікаў камісію для стварэння афіцыйнага сцяга акругі. Камісія абвясціла грамадскі конкурс, пераможцам якога стаў графічны дызайнер Чарлз Дан, які прапанаваў свой варыянт яшчэ ў 1921 годзе. Выява сцяга яго аўтарства была заснавана на фамільным гербе Джорджа Вашынгтона. 15 кастрычніка 1938 года пастанова аб прыняцці сцяга набыла моц.[1]
У пастанове прыводзіцца апісанне сцяга:[1]
|
У 2004 годзе Вексілалагічная Асацыяцыя ЗША правяла сярод сваіх членаў галасаванне, каб выбраць лепшы сцяг сярод 150 гарадоў ЗША. Сцяг акругі Калумбія заняў першае месца.[2]