wd wp Пошук:

Сцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР

Сцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР
Сцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР. Вільня, 1921 год. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Любоў Зяневіч (вышывальшчыца), Антон Борык

Сцяг Першага Слуцкага палка стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі — сімвал Першага Слуцкага палка падчас Слуцкага паўстання 1920 года.

У канцы снежня 1920 года паўстанцы Першага Слуцкага палка атрымалі свой сцяг. Яго вышылі беларускія жанчыны-патрыёткі з Гродна.

Сцяг быў залацістага колеру. 2 метры ў даўжыню і 1 метр у шырыню. Пасярэдзіне герб «Пагоня» памерам каля 45 сантыметраў, навокал якога надпіс «Першы Слуцкі полк стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі».

Случчакі атрымалі штандар ад Рады БНР за ўдзел у баях і захавалі падчас інтэрнавання ў Польшчы. Пасля яго з сабой у Вільню забраў камандзір палка Антон Сокал-Кутылоўскі.

Улетку 1921 года Сокал-Кутылоўскі звярнуўся да Пінскага і Навагрудскага епіскапа Панцеляймона, які на той час жыў у Навагрудку, з просьбай прыняць сцяг на захаванне ў Навагрудскі сабор, але ён у гэтым адмовіў.

Сцяг захоўваўся ў Сокал-Кутылоўскага да 1931 года, калі падчас вобшуку яго канфіскавала польская паліцыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Першы Слуцкі полк
Катэгорыя·Сцягі