«Сцяг Перамогі над рэйхстагам» (руск.: Знамя Победы над рейхстагом, у некаторых крыніцах — «Чырвоны сцяг над рэйхстагам») — серыя здымкаў савецкага ваеннага карэспандэнта Яўгена Халдэя[ru], зробленых на даху будынка паўразбуранага нацысцкага парламента. Здымкі шырока выкарыстоўваюцца для ілюстрацыі перамогі Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Фатаграфіі дадзенай серыі з’яўляюцца аднымі з найбольш распаўсюджаных здымкаў Другой сусветнай вайны.[1]
![]() |
Сцяг Перамогі над рэйхстагам на Вікісховішчы |
---|