wd wp Пошук:

Сцяг Барысава

Сцяг Барысава — афіцыйны геральдычны сімвал горада Барысаў Мінскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 красавіка 2001 года.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй чырвонай і ніжняй зялёнай, кожная з якіх складае 1/4 шырыні палотнішча; сярэдняя паласа — белая, складае 1/2 шырыні палотнішча, у цэнтры яе — выява герба горада Барысава.

Сцяг г. Барысава зацверджаны рашэннем Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 15 студзеня 2001 года № 65[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Барысава
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·2001 год у Беларусі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Барысаў
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Сцягі 2001 года