wd wp Пошук:

Схема БЧБ

Схема БЧБ — чаргаванне белага, чырвонага і белага колераў у расфарбоўцы прадметаў. З’яўляецца адсылкай да беларускага бела-чырвона-белага сцяга.

Выраз «схема БЧБ» стаў папулярным падчас пратэстаў у Беларусі супраць Аляксандра Лукашэнкі. Выраз ужываецца таксама ў рускай мове без перакладу, як беларусізм.

Супрацоўнікі МУС Беларусі, спрабуючы спыніць любыя праявы колераў бела-чырвона-белага сцяга, затрымлівалі за выкарыстоўванне схемы БЧБ у самых розных жыццёвых сітуацыях (бялізна, якая вісіць на вяроўцы[1]; адзенне, якое носяць людзі; расфарбоўка парасона[2]; колер каляднай гірлянды[2]; чырвоныя сардэчкі на акне[3]; шыльда з адрасам на доме[4]). Сярод неверагодных прысудаў — за размяшчэнне малюнкаў аблокаў, цюльпанаў і рамонкаў у сваім акне[5]. Асуджалі, нават, за вывешванне сцягаў Англіі[6] і Канады[7] на сваіх вокнах.

На хвалі папулярнасці схемы БЧБ беларускія сем’і даволі часта сталі ўпрыгожваць свае кватэры да новага года ў бела-чырвона-белых колерах[8].

Зноскі

  1. Барысаўчанку аштрафавалі за бялізну, якая сохла «па схеме БЧБ»
  2. 1 2 Адміністратыўны перасьлед. Праваабарончы цэнтр «Вясна»
  3. Восьми жителям «Новой Боровой» с сердечками на окнах присудили 5800 рублей штрафа и 77 суток Архівавана 28 красавіка 2021.
  4. Мужчину задержали за табличку с адресом на доме. Она была в бело-красных цветах Архівавана 26 красавіка 2021.
  5. Мінчук атрымаў 13 сутак за пікетаванне «аблокамі, цюльпанамі і рамонкамі» ў акне
  6. Амаль як БЧБ-сцяг. Менчуку далі 12 содняў за сцяг Англіі ў вакне
  7. Тлумачыў, што любіць хакей, але атрымаў 15 сутак праз сцяг Канады ў акне
  8. По схеме БЧБ. Как белорусы украшают квартиры к Новому году Архівавана 26 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Палітычны крызіс у Беларусі (2020)