wd wp Пошук:

Сха

Схарака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 577 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі

Справа: Глініца, Бродня Злева: Неманіца

Агульнае

Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Міхайлава, вусце ў горадзе Барысаў. Рака цячэ па Верхнебярэзінскай раўніне. Замярзае ў сярэдзіне — канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Даліна да ўпадзення ракі Глініца невыразная, ніжэй скрынкападобная, шырынёй 0,3—0,4 км, месцамі 1—2 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія (вышыня 15—20 м), парэзаны ярамі і далінамі прытокаў. Характэрны шматлікія выхады грунтовых водаў. Пойма двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах або адсутнічае; шырыня яе ў вярхоўі каля 0,1 км, у месцы ўпадзення Неманіцы 0,9 км, у нізоўі зліваецца з далінай Бярэзіны. Паверхня роўная, месцамі забалочаная і перасечаная меліярацыйнымі каналамі. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,3—0,5 м тэрмінам да 5—10 сутак.

Рэчышча ад вытоку на працягу 12,5 км каналізаванае, ніжэй моцназвілістае, шырынёй 6—12 м. Берагі стромкія і абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 1,7 м.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі Барысаўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Бярэзіны
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Мінскай вобласці