wd wp Пошук:

Сфагнум

Сфагнум, Сфагнавы мох[1] (Sphagnum) — балотная расліна, род моху (звычайна бялёсай афарбоўкі), з якога ўтворыцца торф; тарфяны мох.

Батанічнае апісанне

Сфагнавыя імхі нярэдка больш бледна афарбаваныя, чым зялёныя імхі, таму іх часам таксама завуць белымі імхамі. Разам з дробнымі зялёнымі клеткамі ў іх маюцца буйныя бясколерныя ваданосныя клеткі[1].

На адкрытых месцах некаторыя сфагнавых імхі могуць мець яркую афарбоўку[1].

Сцябло ў сфагнумаў прамостаячае, па меры нарастання верхавіны ўнізе паступова адмірае. Сцябловыя лісты трохкутныя, галінкавыя - ланцэнтныя. Усе лісты складаюцца з аднаго пласта клетак[1].

Размножваецца спорамі, якія высейваюцца са скрыначак[1].

Распаўсюджванне і экалогія

Пасяляецца на вільготных месцах, спрыяе хуткаму забалочванню тэрыторыі, бо здольны актыўна паглынаць і ўтрымліваць вільгаць. З’яўляецца ўтваральнай раслінай сфагнавых балот.

Найбольш шырока распаўсюджаны ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Найбольшая відавая разнастайнасць у Паўднёвай Амерыцы.

У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[1].

У Расіі расце 42 відаў[2].

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне

З-за малой цеплаправоднасці ўжываецца ў будаўнічай справе як ізаляцыйны матэрыял у выглядзе пласцінак, парашка, якія вырабляюцца з гэтага торфу; таксама дэзадарыруючы сродак. Некаторыя народнасці лічаць сфагнум прыдатным матэрыялам для цёплых пялёнак, якімі яны зімой накрываюць сваіх дзяцей[3].

Сфагнум ўжываецца ў кветкаводстве ў якасці напаўняльніка пры складанні земляных сумесяў. У паветрана-сухім стане сфагнавыя імхі здольныя паглынуць вады прыкладна ў 20 разоў больш ўласнай масы, што ў 4 разы пераўзыходзіць магчымасці гіграскапічнай ваты (адсюль і назва моху, «сфагнас» па-грэчаскі — губка)[4].

Сфагнум вельмі ўстойлівы да раскладання, высушаны доўга захоўваецца. Расце ў багністых месцах, збіраюць яго летам.

Ужыванне ў медыцынскіх мэтах

Сфагнумам можна карыстацца ў якасці перавязачнага сродка. Ён валодае ранагаючым і антысептычным дзеяннем з прычыны ўтрымання фенолападобнага рэчыва сфагнолу. У экстраных выпадках сфагнум можна ўжываць без стэрылізацыі[1].

Спіс відаў

Род сфагнум уключае 120 відаў[5]:

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Сфагнум // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 58-59. — 592 с. — 120 000 экз.
  2. Еленевский А. Г. Ботаника. Систематика высших, или наземных, растений: учебник для студ. высш. пед. учеб. заведений / А. Г. Еленевский, М. П. Соловьева, В. Н. Тихомиров. — 4-е изд., исп. — М.: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 56
  3. Жизнь растений. Водоросли. Лишайники. Мхи. — М.: Мир книги, 2002. — Т. 5. — С. 163. — 192 с. — (Большая энциклопедия природы). — ISBN 5-8405-0312-6.
  4. Сфагнум(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 2011-03-30 2009.
  5. Список видов рода Сфагнум на сайте The Plant List (англ.)  (Праверана 3 сакавіка 2012)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Сфагнавыя імхі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL