wd wp Пошук:

Сутыкненне двух ТУ-134 над Днепрадзяржынскам

Схема сутыкнення самалётаў

Сутыкненне двух Ту-134 над Днепрадзяржынскам — авіякатастрофа, якая адбылася ў суботу 11 жніўня 1979 года і стала адной з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі.

11 жніўня 1979 года ў 13 гадзін 35 хвілін у небе ў раёне Днепрадзяржынска на вышыні 8400 метраў сутыкнуліся два самалёты Ту-134А кампаніі “Аэрафлот”, у выніку чаго загінулі ўсе 178 пасажыраў абодвух рэйсаў. Паводле колькасці ахвяр гэта авіякатастрофа ў гісторыі Украіны і Ту-134 займае першыя месцы, у гісторыі Савецкага Саюза і сутыкненняў у паветры ў свеце — другое, а сярод сутыкненняў самалётаў наогул — трэцяе. У спісе загінулых апынуліся 17 членаў узбекскага футбольнага клуба «Пахтакор», праз гэта трагедыя набыла асаблівы рэзананс.

Ту-134А борт № 65816 ляцеў па рэйсе 7628 ЧалябінскВаронежКішынёў, а Ту-134АК борт № 65735 - па рэйсе 7880 Ташкент—Гур’еў—ДанецкМінск.

Экіпаж самалёта Ту-134А СССР-65735 пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Авіякатастрофы
Падзеі ва Украіне
Жнівень 1979 года
Катастрофы 1979 года
1979 год у Мінску
1979 год у Ташкенце
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1979 год ва Украіне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Падзеі 11 жніўня
Днепрапятроўская вобласць
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
ФК Пахтакор Ташкент