wd wp Пошук:

Сусіла Бамбанг Юдаёна

Сусіла Бамбанг Юдаёна (індан.: Susilo Bambang Yudhoyono); калька з англійскай Юдхаёна (9 верасня 1949 года) — інданезійскі палітык, генерал, выбраны прэзідэнтам Інданезіі ў 2004 годзе.

Біяграфія

Сын афіцэра, у 1973 годзе скончыў Інданезійскую ваенную Акадэмію. Прымаў удзел у аперацыі акупацыі Інданезіяй Усходняга Тымора (1975 г.). У 80-х гадах праходзіў падрыхтоўку ў ЗША. З 1995 па 1996 г. быў кіраўніком інданезійскай назіральнай місіі ў Босніі і Герцагавіне, потым кіраваў ваеннай акругай Джакарты і ў паўднёвай Суматры. У 1997 годзе стаў кіраўніком аддзела спраў палітычных і грамадскіх Генеральнага Штаба. 1 мая 2000 года падаў у адстаўку.

У 2000 годзе папярэдні прэзідэнт Абдурахман Вахід даверыў яму кіраўніцтва міністэрства здабычы, а ў хуткім часе і міністэрства бяспекі. Як кіраўнік гэтага ключавога міністэрства Юдаёна атрымаў заданне дэпалітызацыі войска. У 2001 Вахід, пад пагрозай адстаўкі звярнуўся да Юдаёна з загадам увядзення ваеннага становішча, што дазволіла б прэзідэнту распусціць парламент і застацца пры ўладзе. Пасля адмовы Юдаёна быў зняты са свайго паста, але вярнуўся пры новым прэзідэнце краіны Мегаваці Сукарнапутры, якая заняла пасаду прэзідэнта пасля імпічменту Вахіда.

Пасля тэракта на Балі (2002 г.) праводзіў актыўныя дзеянні супраць тэрарыстаў і стаў адным з нешматлікіх інданезійскіх палітыкаў, якія вялі вайну з тэрарызмам.

У сакавіку 2004 генерал Юдаёна падаў у адстаўку з пасады міністра бяспекі і сканцэнтраваўся на прэзідэнцкай кампаніі. 20 верасня 2004 перамог у другім туры спадарыню Сукарнапутры і быў выбраны прэзідэнтам Інданезіі.

Зноскі

  1. Susilo Bambang Yudhoyono // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.notablebiographies.com/supp/Supplement-Sp-Z/Yudhoyono-Susilo-Bambang.html Праверана 12 лістапада 2018.
  3. https://www.merdeka.com/peristiwa/sby-pamer-foto-pernikahan-di-facebook.html
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усходняй Яве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Мугунхва»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Махапутра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Камандна-штабнога каледжа арміі ЗША
Катэгорыя·Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Выпускнікі Уэбстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Інданезіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня