wd wp Пошук:

Сусветны дзень міру

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзень міру.

Сусветны дзень міру (англ.: World Day of Peace) ці Дзень сусветных малітваў аб міры - міжнароднае свята, падчас якога вернікі заклікаюць Бога спыніць ўсе войны і дараваць людзям мір на Зямлі. Адзначаецца кожны год, 1 студзеня.

Гісторыя сусветнага дня міру

«Дзень сусветных малітваў аб міры» - адносна новае (перш за ўсё для каталікоў) свята, было ўсталявана кіраўніком каталіцкай царквы Рымскім Папай Паўлам VI 8 снежня 1967 года.

«Прасі, і ты атрымаеш мір» - галоўны лозунг, пад якім праходзіць «сусветны дзень міру». У першы дзень кожнага новага году пантыфік звяртаецца ў сваёй перадсвяточнай прамове да вернікаў, звяртаючы іх увагу на неабходнасць кожнаму ўнесці свой унёсак у справу міру[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Католические праздники - 1 января - Всемирный день мира / День всемирных молитв о мире Архівавана 4 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каталіцкія святы
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Святы 1 студзеня
Катэгорыя·Мір
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Міжнародныя дні