wd wp Пошук:

Суражскі замак

Суражскі замак на гербе Суража

Суражскі драўляны замак — абарончае збудаванне ў Суражы (цяпер гарадскі пасёлак у Беларусі), на левым беразе Дзвіны ля яе прытокаў Суражкі і Касплі.

Зрублены пасля пачатку баявых дзеянняў ў 1563 г. паводле загаду вялікага князя Жыгімонта Аўгуста віцебскім ваяводам Стафанам Андрэевічам Збаражскім[1].

У 1616, 1654 гадах замак захоплівалі маскоўскія войскі. На «Чертеже» (1701), зробленым стольнікам Пятра I І. М. Цызыровым, зафіксаваны абарончыя сцены замка без вежаў і 2 масты цераз роў; Пасля 1772 года замак перастаў існаваць.

Стылізаваная выява Суражскага замка размешчана на гербе Суража.

Зноскі

  1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. КМФ-18. — Воп. 1. — Спр. 42. — Арк. 66 адв.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сураж (Віцебскі раён)
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага