wd wp Пошук:

Герб Суража

Герб Суража — герб Суража Віцебскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Апісанне

У сярэбраным полі барочнага шчыта — сцяна замка-крэпасці з трыма вежамі чырвонага колеру. У сцяне крэпасці і ў вежах — байніцы. Унізе трох веж — уваходныя праёмы.

Гісторыя

У адпаведнасці з загадам вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта II віцебскі ваявода Стэфан Збаражскі ў 1563 г. дзеля вайсковых мэт пабудаваў Суражскі замак. У 1570 г. Сураж атрымаў такія ж, як і Віцебск, правы і волю. Годам раней горад атрымаў герб: у сярэбраным полі — крэпасць з трыма вежамі.

Герб Суража у 1781—2006 гадах

Пасля ўваходу у склад Расійскай імперыі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай, 21 жніўня 1781 г. Кацярынай ІІ быў зацверджаны герб заштатнага Суража Віцебскай губерні: «у верхнім залатым полі — узнікаючы Дзяржаўны арол; у ніжняй частцы — полацкі герб: на кані воін, які трымае ў правай руцэ шаблю, на левую руку ўздзеты чырвоны шчыт з двайным крыжам на ім. Поле падзелена на чатыры часткі: чырвоная, залатая, сярэбраная і блакітная».

У рашэнні сесіі Суражскага пасялковага Савета дэпутатаў ад 29 сакавіка 2002 г. № 25 падкрэсліваецца, што герб 1569 г. на працягу некалькіх стагоддзяў быў для суражан сімвалам высокага патрыятызму, палітычнай і эканамічнай значнасці, духоўнай цвёрдасці, вернасці роднаму гораду. Старажытны герб з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, адлюстроўвае ў адпаведнасці з законамі геральдыкі гістарычную ролю горада.

Герб Суража належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сураж (Віцебскі раён)