wd wp Пошук:

Сумчаты воўк

Сумчаты воўк, тасманійскі воўк, тылацын (Thylacinus cynocephalus) — драпежнае сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сямейства тылацынавых. Належыць да вымерлых відаў.

Апісанне

Даўжыня цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй часткі тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх першы палец адсутнічае.

Пашырэнне

Быў пашыраны ў Аўстраліі; пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пач. ХХ ст. толькі на в-ве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра тасманійскага ваўка адносяцца да 1940-х г.

У 1999 годзе Аўстралійскі музей(англ.) бел. у Сіднеі спрабаваў кланіраваць звера. Затым прымалася яшчэ некалькі спроб атрымаць або ўзнавіць часткі ДНК з існых узораў[1].

Асаблівасці біялогіі

Вывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 месяцаў.

Зноскі

  1. bbc.com

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Віды, якія зніклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сумчатыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Эндэмікі Аўстраліі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Сысуны Аўстраліі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта