Сумскі раён[1] (укр.: Сумський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сумскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Сумы[1] (укр.: Суми).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 62530 чалавек, плошча — 1800 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 3 пасялковых і 29 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 3 пасёлкі гарадскога тыпу, 8 пасёлкаў сельскага тыпу і 115 сёлаў.