wd wp Пошук:

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Кірава, 21.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд[1].

Старшыні суда

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Кодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Арганізацыі Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Суды Беларусі
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)
Катэгорыя·Вуліца Кірава (Мінск)