Суджа (руск.: Суджа) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суджанскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 9,3 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 17 стагоддзі. Горад размешчаны на тэрасе рэк Суджа і Алёшня (басейн Дняпра, за 105 км ад Курска.
Заводы трактарных агрэгатаў, будматэрыялаў, харчовая прамысловасць.