wd wp Пошук:

Стэхіяметрыя

Стэхіяме́трыя — раздзел хіміі, які вывучае масавыя і аб’ёмныя адносіны паміж рэчывамі ў хімічных рэакцыях, а таксама вывад хімічных формул і ўраўненняў хімічных рэакцый.

У аснове стэхіяметрыі ляжаць закон захавання масы, закон эквівалентаў, закон Авагадра, закон Гей-Люсака (закон аб’ёмных адносін), закон пастаянства саставу, закон кратных адносін, газавыя законы.

Тэрмін «стэхіяметрыя» упершыню ўвёў нямецкі хімік Е. Б. Рыхтэр у 1793 годзе.

Суадносіны, у якіх адпаведна законам стэхіяметрыі рэчывы ўступаюць у рэакцыю, называюцца стэхіяметрычнымі, гэтак жа называюцца злучэнні, састаў якіх адпавядае гэтым законам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Стэхіяметрыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Агульная хімія