wd wp Пошук:

Стэфан Незабытоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Незабытоўскі. Стэфан Прэцлаў Незабытоўскі (польск.: Stefan Niezabytowski; 15 снежня 1783 г. — 15 чэрвеня 1849, Парыж) — ваенны дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Незабытоўскіх герба «Любіч». Сын Яна Незабытоўскага, харунжага літоўскіх войскаў. Меў брата Якуба.

У 1819 г. — падкаморы Навагрудскага павета. У 1820 г. — паручнік польскіх войскаў. Губернскі сакратар. 21.02.1812 г. — падпаручнік 8-га палка ў Княстве Варшаўскім, ваяваў у 1812 г. у арміі Каралеўства Польскага — падпаручнік ва ўзорных уланскіх эскадронах. Пасля дэмабілізацыі жыў у маёнтку Свіслач. Пад час Лістападаўскага паўстання 1830—1831 года быў начальнікам паўстання Слонімскага павета, капітанам Навагрудскай кавалерыі і 13-га уланскага палка. Адышоў разам з польскімі рэгулярнымі часцямі на чале з Г. Дэмбінскім да Варшавы, атрымаў дыплом «Добра заслужаны Айчыне», а 15.09.1831 — Залаты крыж пад № 2697.

Перайшоў прускую мяжу, дзе 05.10.1831 быў інтэрнаваны. З 1833 г. жыў у Францыі, спачатку ў Мецы, са жніўня ў Трыезе, а пазней — у Парыжы, з красавіка 1834 працаваў каміваяжорам.

З 1838 г. — сябра Гісторыка-літаратурнага таварыства. 22.05.1841 стаў адным з арганізатараў Таварыства бацькоў польскіх сем’яў у эміграцыі.

Пахаваны на могілках Монмартра ў Парыжы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1783 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі вайны 1812 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Незабытоўскія
Катэгорыя·Незабытоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня