Стэфан Караль Друцкі-Сакалінскі (? — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Старэйшы сын Януша, падкаморыя полацкага.
У 1630—1638 гг. займаў пасаду полацкага падкаморыя. Калі ў 1654 г. рускае войска зноў заняло Смаленшчыну, сам Стэфан Караль і яго малодшы сын Вінцэнт з’ехалі на захад, а старшы сын, Казімір Самуэль, прыняў расійскае падданства і ахрысціўся ў праваслаўе пад імем Пятра Самойлавіча. Яго нашчадкі ў далейшым утварылі яшчэ адну рускую галіну роду Друцкіх-Сакалінскіх[1].