wd wp Пошук:

Стывен Ален Бенсан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Стывен Ален Бенсан (англ.: Stephen Allen Benson; 21 мая 1816, Мэрыленд, ЗША - 24 студзеня 1865, Гранд-Баса, Ліберыя) - другі прэзідэнт Ліберыі з 1856 па 1864 год.

Біяграфія

Бенсон нарадзіўся ў 1816 годзе ў Мэрылендзе, ЗША. У 1822 годзе яго сям’я пераехала ў Ліберыю. Праз некаторы час калонія была захоплена афрыканскімі абарыгенамі, і Бенсан некалькі месяцаў правёў у палоне. У 1842 годзе ён становіцца ўпаўнаважаным каланіяльным консулам. У 1847 годзе, пасля абвяшчэння незалежнасці Ліберыі, ён становіцца суддзёй.

У 1853 годзе Бенсан становіцца віцэ-прэзідэнтам пры Джозефе Джэнкінс Робертсе, а ў 1856 годзе прымае ад яго пасаду прэзідэнта. У 1857 годзе ён анексаваў суседнюю Рэспубліку Мэрыленд.

У 1862 годзе Ліберыя была прызнаная ЗША, і ў гэтым жа годзе Стывен Ален Бенсан наведаў з візітам Еўропу. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Бенсан ведаў мовы тубыльных плямёнаў і здолеў наладзіць з імі супрацоўніцтва.

Зноскі

  1. 1 2 Stephen Allen Benson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мэрылендзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Прэзідэнты Ліберыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ліберыі
Катэгорыя·Асобы