wd wp Пошук:

Ступініджы

Ступініджы (Palazzina di caccia di Stupinigi) — загарадная рэзідэнцыя манархаў Савойскага дому ў аднайменным прадмесці горада Нікеліна (10 км на паўднёвы захад ад Турына), якая ў ліку іншых рэзідэнцый Савойскай дынастыі знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

У Сярэднявеччы ўласнасць малодшай галіны Савойскага дому, паляўнічыя ўгоддзі ў Ступініджы ў XVI стагоддзі належалі маркізам з роду Палавічына. Кароль Віктар-Амадэй II даручыў Філіпа Ювару выбудаваць у Ступініджы паляўнічы домік для знаходжання двара падчас выездаў караля на паляванне. Будаўніцтва пачалося ў 1729 годзе і працягвалася з перапынкамі на працягу ўсяго XVIII стагоддзя. Над аздабленнем унутраных пакояў працавалі майстры з Венецыі.

У XIX стагоддзі Ступініджы выкарыстоўваўся манархамі для правядзення забаўляльных мерапрыемстваў і вясельных свят. У наш час палац займае музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На першапачатковае прызначэнне будынка ўказвае статуя аленя на даху.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. (unspecified title) Праверана 21 сакавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Турын
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы Італіі