wd wp Пошук:

Стужачнікі

Стужачнікі[1] (Limenitis) — род дзённых матылёў з сямейства німфаліды.

Пашыраны ва ўмераных шыротах і субтропіках Паўночнага паўшар’я. Ва Усходняй Еўропе і Азіі 9 відаў. На Беларусі 2 віды: стужачнік таполевы і стужачнік Каміла або малы.

Характарыстыка роду

Матылькі сярэдніх і буйных памераў, як правіла з яркай афарбоўкай крылаў. Размах крылаў да 80 мм. Галава з голымі вачамі (без валасінак), губныя мацавінкі пакрытыя валасінкамі. Цэнтральнае вочка на верхніх крылах можа быць як замкнёным, так і не замкнёным. Цэнтральнае вочка на задніх крылах заўсёды не замкнёнае.

Зноскі

  1. Стужачнікі/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 221. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Німфаліды