wd wp Пошук:

Страуснік

Страуснік, Папараць[2], Страусапёр[3] (Matteuccia) — род папарацей сямейства Анаклеевыя (Onocleaceae). 3 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На Беларусі 1 від — страуснік звычайны (Matteuccia struthiopteris). Трапляецца ў вільготных лясах, уздоўж балот і ручаёў.

Апісанне

Травяністыя расліны вышынёй 60—100 см, з тоўстым кароткім карэнішчам і з рэшткамі лісцевых чаранкоў на ім. Вегетатыўнае лісце зялёнае, з перыстассечанымі сегментамі, даўжынёй да 1,7 м. Спараноснае лісце доўгачарнаковае, з вузкімі сегментамі, нагадвае страусавае пяро, адсюль назва. Спарангіі ўкрыты пакрывальчыкам. Гаметафіт маленькі, зялёны, двухполы.

Прымяненне

Маладое лісце ядомае. Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Matteuccia Tod.(англ.) (Праверана 24 верасня 2012)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Страуснік, Страусапёр/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.202
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анаклеевыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum