wd wp Пошук:

Стракачы

Стракачы[1] (Cleridae) — сямейства насякомых з атрада цвердакрылыя.

Апісанне

Яркія прыгожыя жукі з стракатай афарбоўкай (стракач пчаліны, або пчалажук звычайны). Даўжыня цела 3—24 мм. Дарослых насякомых можна сустрэць на кветках парасонавых і складанакветных раслін.

Распаўсюджанне

Жукі-стракачы выяўленыя ў Амерыцы, Афрыцы, Еўропе, Азіі і ў Аўстраліі. Усяго ў свеце вядома каля 3500 відаў. У Паўночнай Амерыцы каля 500 відаў. На тэрыторыі Беларусі 8 відаў, часцей трапляюцца стракач мурашыны, або мурашка-жук (Thanasimus formicarius), і стракач пчаліны, або пчалажук звычайны (Trichodes apiarius).

Зноскі

  1. Стракачы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 194. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стракачы
Катэгорыя·Сямействы насякомых