wd wp Пошук:

Стомець

Стомець (руск.: Стометь) — рака ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Самы буйны прыток Асцёра[1].

Характарыстыка

Даўжыня 61 км, плошча басейна 587 кв. км. Бярэ пачатак каля в. Забор’е на паўночна-заходняй ускраіне Якімавіцкага ўзвышша.

Упадае ў р. Асцёр ля в. Печкуры. Асноўныя прытокі прымае ў вярхоўі і справа: Бялічок, Стамятка, Чэпянка, Гарспія (Гасто). Мае ярка выяўленую пойму са старыцамі.

Рака перасякае аўтадарогі 66Н1411 66Н1413 66Н1415 66Н1418 66К33 66К35 і Р120.

На рацэ стаяць вёскі: Зарэчча, Пятае, Беражок, Богаўка, Гута, Наваселле, Стамятка, Льнозавод, Шанталава, Хатулеўка, Тарчылаўка, Думанічы, Краснае Знамя, Тросціна, Печкуры.

Зноскі

  1. Стометь. Энциклопедия Смоленской области
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Прытокі Асцёра (прыток Сажа)
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта