wd wp Пошук:

Столінскі краязнаўчы музей

Столінскі краязнаўчы музей — музей у горадзе Столін. Створаны ў 1954 годзе па ініцыятыве і на аснове збораў краязнаўца Б. В. Міралюбава, адкрыты ў 1955 годзе. Плошча экспазіцыі 206 м², больш 11,7 тысяч экспанатаў асноўнага фонду. Экспазіцыя размяшчаецца ў шасці залах, ёсць два фондасховішчы.

Першым кіраўніком музея была Вера Мацвееўна Очкіна, першым навуковым супрацоўнікам — Яўстафій Юльянавіч Высоцкі. За час дзейнасці музея змянілася 3-ы стацыянарныя экспазіцыі. Дырэктар музея станам на 2016 год — Святлана Вярэніч.[1]

Музей знаходзіцца ў былым радзівілаўскім сядзібным парку (цяпер парк «Манькавічы»), куды пераехаў у 1970 годзе. Каля музея складзены камяні са старажытнымі петрогліфамі, знойдзеныя пад алтарнай часткай былога столінскага касцёла Раства Багародзіцы.

Аддзелы

Філіялы

Зноскі

  1. Газета «Навіны Палесся»: Парк «Манькавічы» і раённы краязнаўчы музей святкуюць юбілеі (02.07.2015) Архівавана 25 лістапада 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Столінскага раёна
Катэгорыя·Славутасці Століна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·З’явіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·1954 год у Беларусі