wd wp Пошук:

Стафан Багушэўскі

Стафан Багушэўскі (26 снежня 1876 (7 студзеня 1877), маёнтак Ізабелава Мінскай губерні — 16 красавіка 1938) — дзеяч рэвалюцыйнага руху, рэдактар.

Біяграфія

Скончыў гімназію ў Пецярбургу (1899), вучыўся ў Інстытуце сельскай гаспадаркі і лясніцтва ў Пулавах (Люблінская губ.), быў вольным слухачом Ягелонскага універсітэта ў Кракаве (19011905). У 1903-04 супольна з В. Іваноўскім і М. Фальскім займаўся арганізацыяй нелегальнай беларускай выдавецкай дзейнасці ў Кракаве, адкуль выданні перапраўлялі на Беларусь. Пасля вяртання на радзіму ў 1905 удзельнічаў у рабоце Беларускай сацыялістычнай грамады. У снежні 1905 арыштаваны разам з К. Каганцом; быў зняволены ў Мінскай турме. Потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі; напярэдадні суда ўцёк у Кракаў, які тады быў ў Аўстра-Венгерскай імперыі. У Кракаве скончыў вучобу і атрымаў дыплом агранома. Па гэтай спецыяльнасці працаваў у 19071914. У 1-ю сусветную вайну служыў у польскіх легіёнах аўстра-венгерскай арміі. У 19181928 працаваў выкладчыкам, займаўся навукова-агранамічнай дзейнасцю. Дзеяч Цэнтральнага Саюза земляробчых гурткоў у Варшаве, выкладчык Вольнага польскага універсітэта, быў членам Міжнароднай земляробчай камісіі, створанай пры Лізе Нацый. У 1928 і 1930 абіраўся ў польскі сенат. У 1928 і 1930 выбраны ў польскі Сенат ад ББСУ (Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам). У 1931 завязаў супрацоўніцтва з Кампартыяй Польшчы, у 1932 абвясціў аб сваім выхадзе з ББСУ. Пад уплывам сустрэчы з А. Барбюсам у 1932 у Парыжы далучыўся да міжнароднага антываеннага руху; у маі 1933 заснаваў Польскі антыфашысцкі і антываенны камітэт, быў дэлегатам Еўрапейскага антыфашысцкага рабочага кангрэса ў Парыжы (1933). З канца 1934 рэдагаваў часопіс ‘Kolumna’ (‘Калона’), у якім выступаў з крытыкай санацыйнага ўрада Польшчы. Выданне канфіскоўвалася ўладамі. 1.8.1936 арыштаваны і зняволены ў турме. Пасля вызвалення аслабіў кантакты з КПП, пачаў крытыкаваць сталінскія рэпрэсіі ў СССР.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе