wd wp Пошук:

Стасіс Лазарайціс Малодшы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазарайціс. Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 2 жніўня 1924, Берлін, Германія — 13 чэрвеня 1994, Вашынгтон, ЗША) — літоўскі дыпламат і палітычны дзеяч. Пасол Літвы у ЗША (1991—1993) і Італіі (1993—1994).

Сын міністра замежных спраў Літвы (1934—1938), дыпламата Стасіса Лазарайціса Старэйшага, Лазарайціс Малодшы з юначых гадоў дапамагаў яму ў арганізацыі дзейнасці Літоўскай дыпламатычнай службы ў выгнанні, ЛДС(літ.) бел. у Ватыкане, у 1983 годзе перабраўся ў літоўскую дыпламатычную місію ў Вашынгтоне, а ў 1987 годзе — узначаліў ЛДС. Пасля здабыцця Літвой незалежнасці Лазарайціс быў прызначаны паслом краіны ў ЗША. У канцы 1992 года правыя і цэнтрысцкія палітычныя сілы Літвы ініцыявалі вылучэнне Лазарайціса на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года ў Літве Лазарайціс супрацьстаяў Альгірдасу Бразаўскасу і пацярпеў паражэнне, атрымаўшы 38,28 % галасоў выбаршчыкаў. Неўзабаве пасля паражэння ў выбарах, у маі 1993 года, Лазарайціс быў пераведзены з Вашынгтона ў Рым, а яшчэ праз год сканаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Паслы Літвы ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паслы Літвы ў Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад пячоначнай недастатковасці
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы
Катэгорыя·Ганаровыя дактары ўніверсітэтаў Літвы
Катэгорыя·Памерлі 13 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне