Старасыняўскі раён[1] (укр.: Старосинявський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Стара Сынява[1] (укр.: Стара Синява).
Утвораны ў 1967 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2018 года складае 19851 чалавек, плошча — 662 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 16 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 44 сяла.