wd wp Пошук:

Старажытныя Алімпійскія гульні

Алімпійскія гульні (грэч.: Ολυμπιακοί αγώνες) — агульнагрэчаскія ўрачыстыя спаборніцтвы культавага характару ў гонар Зеўса Алімпійскага, якія праходзілі з 776 года да н.э. кожныя 4 гады ў горадзе Алімпія на беразе ракі Алфей (на Пелапанесе).

Алімпійскія спаборніцтвы былі сімвалам адзінства грэчаскіх гарадоў-дзяржаў і гулялі вялікую ролю ў развіцці культуры. Паводле падання, яшчэ да ўстанаўлення Алімпійскіх спаборніцтваў тут адбываліся пахавальныя гульні ў гонар Пелопа. Заснавальнікам Алімпійскіх гульняў лічыўся Геракл, які аднавіў гульні ў гонар Пелопа, прысвяціўшы іх Зеўсу. Алімпійскія гульні аднаўляліся і ўпарадкоўваліся некалькі разоў.

Для жанчын, праз месяц пасля Алімпійскіх гульняў, ладзіліся Герайскія гульні.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старажытны спорт
Катэгорыя·Старажытныя Алімпійскія гульні
Катэгорыя·Алімпійскія гульні
Катэгорыя·Мультыспартыўныя спаборніцтвы
Катэгорыя·Гісторыя Алімпійскіх гульняў
Катэгорыя·Гісторыя гімнастыкі
Катэгорыя·Грэцыя жалезнага веку
Катэгорыя·Фестывалі ў Старажытнай Грэцыі