Старавыжыўскі раён[1] (укр.: Старовижівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Валынскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Стара Выжыўка[1] (укр.: Стара Вижівка).
Утвораны ў 1966 (раней існаваў у 1940—1962) годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 30641 чалавек, плошча — 1121 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 19 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 46 вёсак.