wd wp Пошук:

Станіслаў Феліксавіч Акуліч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акуліч.

Станіслаў Феліксавіч Акуліч (10 красавіка 1934, в. Юзафова, Смалявіцкі раён) — беларускі рабочы-электрамантажнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975)[1], член ЦК КПБ (з 1981).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1934 годзе ў в. Юзафова (Смалявіцкі раён).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1951 годзе як вучань электрамантажніка. У 1951—1953 электраманцёр Мінскага вытворча-мантажнага ўпраўлення. З 1953 па 1956 гады служыў у Савецкай Арміі. У 1956—1966 — электраманцёр трэста «Белэнергамантаж». У 1966—1976 — брыгадзір электраманцёраў Домабудаўнічага камбіната № 1. З 1976 года — брыгадзір электрамантажнікаў спецыялізаванага ўпраўлення № 206 (СУ-206) Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за вытворчыя поспехі ў выкананні заданняў 10-й пяцігодкі (1976—1980) — брыгада з дзевяці чалавек пад яго кіраўніцтвам змантавала электраправодку ў 8150 кватэрах і 7 буйных магазінах. Дэлегат XXVI з’езда КПСС. Затым кіраваў брыгадай, працаваў электрамантажнікам СУ-206 ААТ «МАПІД».

З 2004 года на пенсіі. Жыве ў Мінску. Ганаровы жыхар Фрунзенскага раёна Мінска (з 2008).

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Асобы