wd wp Пошук:

Станіслаў Любіч-Маеўскі

Станіслаў Адамавіч Любіч-Маеўскі (27 красавіка 1878, Полацкі павет — снежань 1941, Мінск) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію (1895), Кракаўскі ўніверсітэт (1903). У 1900 ініцыіраваў стварэнне і ўзначаліў Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве. У 1903-41 выкладаў гісторыю і геаграфію ў навуковых установах Польшчы, дырэктар гімназій у Замбраве, Львове, Калішы, Янаве Любельскім, Вілейцы, Новым Месце, Лежайску.

Выдаў больш за 13 падручнікаў па гісторыі, геаграфіі, беларускай і польскай мове, але найбольшую вядомасць набыў яго беларускі буквар «Лемантар» (Львоў, 1929), які крытыкаваўся беларускімі мовазнаўцамі (Я. Станкевічам, С. Паўловічам, У. Самойлам і інш.) за шматлікія паланізмы і русізмы. Абодва беларускіх дапаможніка прызначаліся для ўтраквістычных, беларуска-польскіх, школ і былі падрыхтаваны пад непасрэднай апекай польскіх школьных уладаў. У чэрвені 1940, пасля стварэння Літоўскай ССР, увайшоў у склад гарадской адміністрацыі Вільні, курыраваў школьны сектар, працаваў у Беларускім нацыянальным цэнтры. У ліпені-жніўні 1940 ініцыіраваў гарадскі школьны плебісцыт, на якім 12 % жыхароў выказаліся за беларускую нацыянальную школу. У верасні 1941 пераехаў у Мінск, працаваў у Інспектарыяце беларускіх школ, супрацоўнічаў з беларускай незалежніцкай групай Я. Станкевіча і польскім антыфашысцкім падполлем. У снежні 1941, па даносе правакатара, схоплены і расстраляны нацыстамі.

Публікацыі

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Педагогі Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе