wd wp Пошук:

Станіслаў Іванавіч Грыб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыб. Станіслаў Іванавіч Грыб (н. 6 жніўня 1944, в. Савічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994—2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2001) і Украінскай акадэміі аграрных навук (2001), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1998) . 

Біяграфія

Скончыў у 1966 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1970 г. загадчык лабараторыі Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі па цукровых бураках, з 1973 намеснік кіраўніка Заходняга селекцэнтра па збожжавых, зернебабовых і крупяных культурах, з 1978 г. кіраўнік Заходняга селекцыйнага цэнтра, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ земляробства і кармоў, адначасова з 1980 г. загадчык аддзела, з 1990 г. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. У 1995—1997 гг. віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 1997—2002 гг. акадэмік-сакратар аддзялення земляробства і раслінаводства ААН РБ. З 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута земляробства і селекцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне селекцыі насенняводства і тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур. Распрацаваў і рэалізаваў на практыцы інтэнсіўныя гатункі збожжавых культур з патэнцыйнай ураджайнасцю 8-10 т/га, прапанаваў метады стварэння генетычнай разнастайнасці і ідэнтыфікацыі генатыпаў, якія спалучаюць высокую прадуктыўнасць з талерантнасцю да біятычных і абіятычных фактараў асяроддзя, добрай якасцю прадукцыі. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць сістэмы адаптаваных, рэсурсазберагальных гатункаў ячменю, аўса, трыцікале, яравой пшаніцы.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 7 вынаходак, 38 аўтарскіх пасведчанняў на гатункі раслін, раянаваных ў Беларусі, з якіх 14 ўключаны ў рэестр замежных краін.

Узнагароды

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Раслінаводы Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі агранамічнага факультэта БДСГА
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»