wd wp Пошук:

Стакгольмскі метрапалітэн

Стакгольмскі метрапалітэн (швед. Stockholms tunnelbana) — сістэма ліній метрапалітэна ў Вялікім Стакгольме, адзіны ў Швецыі. Быў адкрыты 1 кастрычніка 1950 года. Уладальнікам з’яўляецца кампанія SL. Кантракт на абслугоўванне метрапалітэна заключаецца на конкурснай аснове і ў цяперашні час падпісаны з кампаніяй Veolia Transport.

Сістэма ўключае 100 станцый на трох разгалінаваных лініях, агульная працягласць якіх складае 105,7 км. 47 станцый падземныя, 53 станцыі наземныя або надземныя. Рух на лініях левабаковы, бо на момант адкрыцця метро ў Швецыі быў левабаковы рух.

Стакгольмскі метрапалітэн вядомы незвычайным афармленнем некаторых станцый (у асноўным цэнтральных), яго называюць «самай доўгай мастацкай галерэяй ў свеце».

Даты

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20111109065410/http://sl.se/Global/Pdf/Rapporter/SL_Arsberattelse2010_webb.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·Стакгольмскі метрапалітэн