wd wp Пошук:

Стакгольмская крывавая лазня

«Стакгольмская крывавая лазня». Антверпен, 1524

Стакгольмская крывавая лазня (шведск.: Stockholms blodbad, дацк.: Det Stockholmske Blodbad)  — жорсткая расправа 8-9 лістапада 1520 года ў Стакгольме дацкага караля Крысціяна II над прыхільнікамі рэгента Швецыі Стэна Стурэ Малодшага. Рушыла ўслед за уварваннем Крысціяна II, які імкнуўся гвалтоўна аднавіць Кальмарскую унію, у Швецыю і разгромам арміі Стурэ. З дапамогай каталіцкіх прэлатаў ў каралеўскім замку быў інсцэніраваны царкоўны суд і па заведама ілжывым абвінавачванні ў ерасі ў Стакгольме пакарана каля 100 дваран і гараджан, іх маёмасць канфіскавана. Крывавыя расправы адбыліся затым у шэрагу рэгіёнаў Швецыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·1520
Катэгорыя·Гісторыя Стакгольма
Катэгорыя·Масавыя пакаранні смерцю