Ставо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ставок.
Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Лагішынскага сельсавета Лагішынскага раёна перададзена вёска Іванісаўка[1], якая ў 1980 годзе вернута ў склад Лагішынскага пассавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1512 чалавек[4], з іх 91,4 % — беларусы[5].