wd wp Пошук:

Нунавут

Нунавут — самая буйная і новая тэрыторыя ў складзе Канады. Нунавут быў утвораны 1 красавіка 1999 года ў выніку аддзялення ад Паўночна-Заходніх тэрыторый, хоць цяперашнія мяжы былі ўсталяваныя яшчэ ў 1993 годзе. Асноўнымі дакументамі з’яўляюцца Акт аб Нунавуце і Пагадненне аб падзеле зямлі ў Нунавуце.

Нунавут — самая буйная і найменш населеная з правінцый і тэрыторый Канады. Пры колькасці насельніцтва тэрыторыі — 29 474 чалавек, яе плошча супастаўная з усёй Заходняй Еўропай. Сталіца Нунавута — Ікалуіт (былы Фробішэр-Бі) на Бафінавай Зямлі.

Асноўная мова тэрыторыі — эскімоская мова інукцітут, уключаючы яе заходні дыялект інуінактун. Іншыя афіцыйныя мовы — англійская і французская.

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Canadian Geographical Names Data Base, base de données toponymiques du CanadaNatural Resources Canada. Праверана 15 верасня 2018.
  3. Statistics Canada — 1971.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тэрыторыі Канады
Катэгорыя·Нунавут
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных