wd wp Пошук:

Спіннамазгавая вадкасць

Спіннамазгава́я ва́дкасць[1], цэрэбраспінальная вадкасць[1], ліквар[1] — вадкасць, якая пастаянна цыркулюе у жалудачку галаўнога мозгу, лікваправодных шляхах, субарахнаідальнай (падпавуціннай) прасторы галаўнога і спіннога мозгу.

Функцыі

Засцерагае галаўны і спінны мозг ад механічных уздзеянняў, забяспечвае падтрыманне пастаяннага нутрачарапнога ціску і водна-электралітнага гамеастазу. Падтрымлівае трафічныя і абменныя працэсы паміж крывёй і мозгам. Флуктуацыя ліквора аказвае ўплыў на вегетатыўную нервовую сістэму.

Утварэнне

Асноўны аб’ём цэрэбраспінальнай вадкасці утвараецца шляхам актыўнай сакрэцыі залозістымі клеткамі сасудзістых спляценняў у жалудачку галаўнога мозгу. Іншым механізмам утварэння цэрэбраспінальнай вадкасці з’яўляецца прапацяванне плазмы крыві праз сценкі крывяносных сасудаў і эпендыму жалудачкаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Галаўны мозг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Біялагічныя вадкасці