wd wp Пошук:

Спліт-альбом

Спліт (англ.: split, split record; даслоўна: расшчапленне) — музычны альбом (грампласцінка, кампакт-дыск, самотнік, сінгл і г.д.), на якім прадстаўлены кампазіцыі дзвюх (рэдка больш) розных выканаўцаў. Спліт-альбом адрозніваецца ад зборніка тым, што ўключае некалькі песень кожнага выканаўцы, а не 1–2 песні ад многіх выканаўцаў.

З пачатку 1980-х гадоў спліты актыўна выкарыстоўваліся незалежнымі лэйбламі і гуртамі, якія граюць панк-рок, хардкор і інды-рок.[1]

На Беларусі

Прыкладам на Беларусі можа быць спліт-альбом «Split Before, Together Now» ад гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters»[2].

Спасылкі

  1. Finn, Craig. The Faith and Void: the glorious Dischord of 1980s harDCore punk (англ.) . The Guardian (27 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 23 студзеня 2012.
  2. Ju Hair Peace Salon отвечают на вопросы в преддверии выхода сплита с группой Jitters (руск.) . xlam.by (20 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тыпы музычных альбомаў