wd wp Пошук:

Спаскі сабор Андронікава манастыра

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Спаскі сабор.

Спаскі сабор Спаса-Андронікава манастыраправаслаўны храм, помнік раннемаскоўскай архітэктуры XV стагоддзя. З’яўляецца найстаражытнейшым часткова захаваным праваслаўным храмам Масквы за граніцамі Маскоўскага Крамля.

Гісторыя

Па сведчаннях агіяграфічных крыніц, манастыр быў заснаваны ў 1357 годзе. Пасля пажару 1368 года, у якім згарэў першапачатковы драўляны сабор Андронікава манастыра, на месцы сучаснага сабора быў пабудован драўляны Спаскі сабор з падлогаю з плінфы[1], фрагмент якой быў выяўлены пры раскопках у 1993 годзе. Існуе меркаванне, што захаваныя белакаменныя рэльефы з фрагментамі зааморфных і раслінных кампазіцый, архаічных па сваёй стылістыцы і выкананню, сведчаць аб існаванні на тэрыторыі манастыра каменнага храма, пабудаванага паміж 13601380 гадамі.

Паміж 1390 і 1427 гадамі Спаскі сабор быў ізноў перабудован, і белакаменны храм таго часу захаваўся да нашых дзён. Уяўляе сабою аднакупальны чатырохслупны трохапсідны храм. У роспісе сабора ўдзельнічалі Андрэй Рублёў і Данііл Чорны (ад першапачатковых фрэсак захаваліся толькі фрагменты расліннага арнаменту на адкосах акон).

Вопіс 1763 года гаворыць аб існаванні ў саборы паперці з рызнічнай у ёй палатай, налева ад заходніх дзвярэй. У 1779 годзе архітэктар Якаўлеў дакладваў аб неабходнасці аднаўлення сценапісу і папраўкі іканастаса ў саборы, а таксама знаходзіў патрэбным прабіць акно з заходняга боку і два акны ўнізе паміж царквою і паперцю і прыбудаваць з паўночнага боку паперць, падобную на тую, што ўжо абкружала храм з паўднёвага і заходняга бакоў.

У XIX стагоддзі ў архітэктуру сабора былі ўнесены значныя змены, якія пачаліся з частковага выпраўлення разбурэнняў 1812 года, пра якія тагачасны настаяцель манастыра, архімандрыт Феафан паведамляў наступнае:

«У саборным манастырскім храме, створаным каля 1360 года свяціцелем Аляксіем мітрапалітам, па абрабаванні таго, пагарэў іканастас і іншае; ад чаго скляпенні з купалам упалі ўнутр храма…».

Арыгінальны тэкст (руск.)   

“В соборном монастырском храме, созданном около 1360 года святителем Алексием митрополитом, по ограблении оного, зажжен иконостас и прочее; от чего своды с главою упали внутрь храма…”.

У 1813 годзе пад наглядам архітэктара Жукава ў саборы былі папраўлены скляпенні і зроблен жалезны дах, у 18181820 гадах — зроблен новы іканастас; у 1837 годзе жывапісец Л. Жукаў распісаў сабор унутры і звонку, а ў 18461850 гадах, па праекту архітэктара П. Герасімава[ru], былі перабудаваны паперці, устроены два прыдзелы з поўначы і поўдня ад сабора, зроблен шатровы верх над ім і значна перароблена нутро будынка.

У 1934 годзе, у сувязі з меркаваным зносам усяго Спаса-Андронікава манастыра, помнік быў абмеран і абследаван архітэктарам П. М. Максімавым[ru], быў састаўлен праект рэстаўрацыі. Апублікаваная ў 1940 годзе Акадэміяй архітэктуры[ru] праца аб гэтым помніку дала нарэшце ўсім яснае ўяўленне аб архітэктурнай каштоўнасці Спаскага сабора.

У 1959—1960 гадах будынак сабора быў рэканструяваны ў першапачатковых формах па праекту Л. А. Давіда[ru] і С. С. Пад’япольскага[ru]. Аднак спрэчнай застаецца рэканструкцыя страчаных верхняй часткі храма (колькасць какошнікаў каля асновы барабана, форма купала, прапорцыі барабана) і перадпартальных лесвіц.

З 1993 года вядуцца археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі выяўлены старажытны прастол Спаскага сабора і найстаражытнейшыя пахаванні, якія прыпісваюцца заснавальнікам Спаса-Андронікава манастыраАндроніку[ru] і Саве[ru] Маскоўскім.

Датаванне

Існуюць храмы (напрыклад, сабор Раства Прасвятой Багародзіцы Раждзественскага манастыра[ru] ў Маскве), пабудаваныя па ўзоры Спаскага сабора Андронікава манастыра. Гэтыя аналогіі дазваляюць датаваць Спаскі сабор альбо пачаткам 1390-х гадоў, альбо перыядам 1425—1427, то-бок альбо першым, альбо апошнім у радзе стылістычна і канструктыўна падобных маскоўскіх храмаў. Адсутнасць упамінання аб каменным будаўніцтве ў жыціі Сергія Раданежскага пры яго жыцці дазваляе разглядаць даты 1425—1427 як найбольш імаверныя[1].

Зноскі

  1. 1 2 С. В. Заграевский. Вопросы архитектурной истории собора Спаса Нерукотворного Андроникова монастыря. М.: Алев-В, 2008 г. ISBN 5-94025-094-7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Спаса Нерукатворнага Абраза
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Масквы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Саборы Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1425 годзе