wd wp Пошук:

Спадарожнік сувязі

Спадарожнік сувязі Узброеных сіл ЗША MILSTAR

Спадарожнік сувязі — штучны спадарожнік Зямлі, спецыялізаваны для рэтрансляцыі радыёсігналу паміж пунктамі на паверхні Зямлі, якія не маюць бачнасці прамога тыпу.

Спадарожнік сувязі прымае спектр частот з сігналамі наземных станцый, накіраваных на яго, узмацняе і выпраменьвае назад на Зямлю.

Зона, у якой магчымы прыём спадарожнікавага сігналу, называецца зонай пакрыцця. Зона пакрыцця вызначаецца размяшчэннем на арбіце, арыентацыяй і тэхнічнымі характарыстыкамі спадарожніка.

Выкарыстоўваючы розныя мадуляцыі, праз спадарожнік можна перадаваць як інфармацыю лічбавага тыпу, так і аналагавыя сігналы.

Большасць спадарожнікаў маюць некалькі перадатчыкаўтранспондараў, кожны з якіх пакрывае некаторую паласу частот. Таксама транспондары адрозніваюцца палярызацыяй і дыяпазонам (C ці Ku), з якімі яны працуюць.

Спадарожнікі размяшчаюцца ў трох зонах, абумоўленых існаваннем паясоў Ван Алена. Геастацыянарныя спадарожнікі ўзвышаюцца над Зямлёй на вышыні 35786 км, сярэдневышынныя спадарожнікі займаюць дыяпазон ад 5000 да 15000 кіламетраў, для пакрыцця ўсёй зямной паверхні такіх спадарожнікаў патрабуецца каля 10, такія спадарожнікі знайшлі прымяненне ў сістэме GPS; завяршаюць класіфікацыю нізкаарбітальныя спадарожнікі, якіх для пакрыцця сувяззю ўсёй Зямлі трэба прынамсі пяцьдзясят.

Недахопы спадарожнікавай сувязі

Месяц як спадарожнік сувязі

Можна арганізаваць радыёсувязь, прымаючы адлюстраваны ад Месяца радыёсігнал. Пры гэтым Месяц павінен быць бачны і ў пункце перадачы, і ў пункце прыёму сігналу. Такая сувязь выкарыстоўваецца ваеннымі і радыёаматарамі (гл. EME).

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спадарожнікі сувязі
Катэгорыя·Штучныя спадарожнікі Зямлі