wd wp Пошук:

Сон Е Джын

Сон Е Джын (кар.: 손예진, ханча: 孫藝珍, народжаная Сон Он Джын, кар.: 손언진, ханча: 孫彦眞; нар. 11 студзеня 1982, Тэгу, Паўднёвая Карэя)[3] — паўднёвакарэйская актрыса[4]. Сон набыла папулярнасць у 2003, пасля выхаду на экраны фільма «Класіка» і серыяла «Водар лета», за якімі пайшоў шэраг камерцыйна паспяховых праектаў актрысы, такіх як «Момант на памяць» (2004) ды «Красавіцкі снег» (2005). Яе раннія ролі ў фільмах прынеслі ёй тытул «Першае каханне нацыі» у Паўднёвай Карэі[5]. З тых часоў Сон атрымала розныя акцёрскія прызнанні і знялася ў гучных фільмах, у тым ліку «Шлюб маёй жонкі» (2008), «Піраты» (2014), «Схаваная праўда», «Апошняя прынцэса» (2016) і «Перамовы» (2018). Яна таксама вядомая па сваіх ролях у паспяховых тэлесерыялах «Адзінокае каханне» (2006), «Асабісты густ» (2010), «Нуна, што купляе мне ежу» (2018), «Каханне з неба» (2019—2020)[6] і «Трыццаць дзевяць» (2022).

Яна была ўключаная ў спіс Forbes «40 найбольш уплывовых карэйскіх знакамітасцей» на працягу чатырох гадоў (2019—2022)[7][8][9].

Кар’ера

2000—2005: пачатак дзейнасці і папулярнасць ва Усходняй Азіі

У 2000 годзе, узяўшы сцэнічны псеўданім Сон Е Джын, будучая актрыса агучыла Чон Міджо, гераіню фільма Пак Кі Хёна «Таемныя слёзы». Пасля яна вырашыла і сама зняцца ў фільме і сыграла галоўныя ролі ў тэлесерыялах «Смачная прапанова»[10], «Санхі ды Джынхі»[11] і «Вялікія амбіцыі»[12]. Яе першым паспяховым праектам у кіно стаў фільм Ім Квон Тэка «Чыхвасон», які быў паказаны на фестывале ў Канах у 2002 годзе і выйграў прыз за «Лепшага рэжысёра».[13][14]

Найбольш паспяховымі праектамі яе ранняй кар’еры сталі фільмы «Гісторыя каханкаў» і «Класіка»[15][16]. Абодва былі папулярныя ў Карэі, а «Класіка» (работа ад рэжысёра «Мая нахабная дзяўчына» Квак Джэ Ёна) набыла асаблівую папулярнасць у Ганконгу і Кітаі. Гэта зрабіла Сон вядомай у іншых краінах Усходняй Азіі[17]. У 2003 годзе яна атрымала статус «Зоркі Халю» (карэйскай хвалі) пасля здымак у галоўнай ролі ў серыяле «Водар лета», трэцяй частцы сагі «Бясконцае каханне» рэжысёра Юн Сок Хо.[18]

Яе наступныя фільмы таксама набылі вялікую папулярнасць ва Усходняй Азіі, асабліва ў Японіі — фільм 2004 года «Момант на памяць»[19][20], заснаваны на вядомым японскім тэлесерыяле, усталяваў рэкорды па касавых зборах у Японіі, а ў Карэі прадалі больш за два мільёны білетаў[21][22]. «Красавіцкі снег», у якім яна знялася разам з суперзоркай Пэ Ён Джунам[23], таксама стаў хітом у Японіі і Кітаі[24]. Набыўшы вядомасць праз чысты і нявінны вобраз у фільмах «Класіка» і «Момант на памяць», Сон Е Джын атрымала тытул «Першае каханне нацыі» на сваёй радзіме[25].

Асабістае жыццё

Адносіны і шлюб

1 студзеня 2021 года было пацверджана, што Сон Е Джын знаходзіцца ў адносінах з акцёрам Хён Бінам, яе партнёрам па фільмах «Перамовы» (2018) і «Каханне з неба» (2019—2020). Стасункі пачаліся яшчэ ў 2020 годзе, пасля завяршэння здымак серыяла «Каханне з неба»[26]. Пара атрымала назву «Бінджын» ад сваіх фанатаў. 10 лютага 2022 года Сон і Хён Бін абвясцілі пра свае заручыны праз допісы, размешчаныя ў сваіх сацыяльных сетках[27]. Яны ажаніліся з прыватнай цырымоніяй 31 сакавіка 2022 года, на якой былі іх бацькі і сябры абедзвюх сем’яў[28]. 27 ліпеня Сон Е Джын абвясціла пра сваю першую цяжарнасць[29]. 28 кастрычніка агенцтва актрысы падзялілася, што пара чакае сына[30].

Веравызнанне і філантропія

Сон Е Джын адносіць сябе да хрысціянства. Яе каталіцкае імя — Дамініка[31].

27 лютага 2020 года Сон ахвяравала 100 мільёнаў вон арганізацыі Community Chest of Korea у сваім родным горадзе Тэгу, каб дапамагчы іх барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19[32]. 8 сакавіка 2022 года яна разам з Хён Бінам ахвяравала 200 мільёнаў вон асацыяцыі Hope Bridge Disaster Relief, якая на той момант займалася дапамогай пацярпелым ад вялікага ляснога пажару, які пачаўся ва Ульджыне, правінцыя Кёнсанбок, і распаўсюдзіўся на Самчок, правінцыя Канвон[33].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1026066042 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 손예진·현빈, 결혼식 사진 깜짝 공개…신혼여행은 미국으로(кар.)  (12 красавіка 2022).
  3. 손예진 나이 39번째 생일, 현빈 생일에 함께한 인증샷도 ‘눈에 띄네’(кар.) . Biztribune (11 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы June 30, 2022.
  4. Son Ye Jin Biography (нявызн.) (21 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016.
  5. Korean stars dubbed Nation’s first love (нявызн.). Kpop Herald (10 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2016.
  6. Лібера-Круз, Грэйс. Hallyu Queen Son Ye-Jin Is Taking The World By Storm (нявызн.) (7 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021.
  7. (POWER CELEBRITY) 파워 셀럽 40인은 누구? (нявызн.). 중앙시사매거진 (23 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 траўня 2019.
  8. (2020 POWER CELEBRITY) 2020 포브스코리아 선정 파워 셀럽 40 (нявызн.). 중앙시사매거진 (23 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 траўня 2020.
  9. 2021 포브스코리아 선정 파워 셀럽 40 (нявызн.). 중앙시사매거진 (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021.
  10. Young, Charming and Innocent ? What More Could You Want? (нявызн.). Korea JoongAng Daily (12 сакавіка 2001). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017.
  11. MBC 史劇 접고 ‘트렌디’로 승부수…내달 20일 ‘선희 진희’ 첫 방송(кар.) . KMIB (31 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2018.
  12. ‘대망’ 남장여인 손예진 “어색"지적 (нявызн.). The Korea Times (31 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  13. 임권택감독 신작 ‘취화선’ 캐스팅 완료(кар.) . BNT News (1 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020.
  14. «Actors and Actresses of Korean Cinema: Son Ye-jin» Архівавана 21 траўня 2015.. Koreanfilm.org. Атрымана 20 красавіка 2012.
  15. <연애소설>, 크랭크업! 손예진은 아쉬움에 눈물까지 글썽(кар.) . Max Movie (31 студзеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2019.
  16. <클래식>의 손예진, 빗속에서 7시간,영화를 깨치다(кар.) . Cine21 (15 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  17. 손예진 “서툰 첫사랑의 손길, 제가 봐도 예쁘던걸요”(кар.) . Hankook Ilbo (20 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  18. Love and Destiny, New TV Series Set to Lure Chinese Audience (нявызн.). The Donga Ilbo (10 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2018.
  19. (영화가 단신) <내 머리속의 지우개> 크랭크 업 外(кар.) . Cine21 (19 жніўня 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  20. ‘내 머리속의 지우개’ 정우성과 손예진(кар.) . Hankook Ilbo (26 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  21. The Best Selling Films of 2004 (нявызн.). Koreanfilm.org. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2011.
  22. A Moment to Remember breaks Japanese record (нявызн.). Korean Film Council (14 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2017.
  23. Son Ye-jin to Star Alongside Bae Yong-joon in New Film (нявызн.). Korean Film Council. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2017.
  24. Films Starring Sohn Ye-jin Attract 10 Mil. Viewers in Korea, Japan (нявызн.). KBS Global (28 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2020.
  25. Korean stars dubbed ‘Nation’s first love’ (нявызн.). Kpop Herald (10 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2016.
  26. (공식) 현빈♥손예진 열애 인정 “‘사랑의 불시착’ 종영 후 연인으로 발전”(кар.) . Seoul Economic Daily (1 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021.
  27. Лі У Джын. [현빈♥손예진, 결혼 발표 “남은 인생을 함께 할 사람” 전문](кар.) . Sports Chosun (10 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2022.
  28. Лі Сі Джын. ‘Crash Landing on You’ couple Hyun Bin, Son Ye-jin wed in private ceremony (нявызн.). The Korea Herald (31 сакавіка 2022).
  29. Хэйлі Ян. Son Ye-jin and Hyun Bin are expecting a baby (нявызн.). Korea JoongAng Daily (27 чэрвеня 2022).
  30. E. Cha. Son Ye Jin And Hyun Bin Announce Their Baby’s Gender And Due Date (нявызн.) (28 кастрычніка 2022).
  31. 7 Catholic Actors & Actresses Feat. Their Baptismal Names(англ.)  (10 ліпеня 2020).
  32. 손예진, 1억원 기부 “대구는 내 고향, 코로나19 소식 가슴 아파”[공식] (нявызн.).
  33. Кан Хё Джын. 현빈♥손예진, 결혼 앞두고 산불 성금 2억 기부…선행 펼치는 예비부부(кар.) . SPOTV News (8 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэгу
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў