wd wp Пошук:

Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года

Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года — поўнае сонечнае зацьменне 120 сараса[1]. Паласа поўнага зацьмення праходзіла праз паўночную частку Атлантычнага акіяна (Фарэрскія астравы, Нарвежскае мора). У Беларусі фаза зацьмення складала ад 0,63 у Брагіне да 0,73 у Браславе, у Мінску — 0,7. Такім чынам, гэта першае добра бачнае з тэрыторыі Беларусі зацьменне ў ХХІ стагоддзі.

Зацьменне мела велічыню 1,0445 і дасягнула свайго максімуму ў 09:46:47 UTC у пункце з каардынатамі 64° пн. ш. 7° з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 2 хв. 47 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 463 км[1].

Зацьменне 20 сакавіка 2015 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2015 годзе і 31-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 23 кастрычніка 2014 года, наступнае — 13 верасня 2015 года[1].

Мадэляванне

Галерэя

Выгляд у Берліне, 10:28

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.) . НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Поўныя сонечныя зацьменні
Катэгорыя·Сонечныя зацьменні 120 сараса
Катэгорыя·Сакавік 2015 года
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·2015 год у астраноміі
Катэгорыя·Падзеі 20 сакавіка
Катэгорыя·Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя